19.06.2019 / 20:36

Дэпутаты прагаласавалі за змены ў закон аб псіхіятрычнай дапамозе 1

Дэпутаты парламента ў першым чытанні прынялі змены ў Закон «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», піша tut.by.

Праект зменаў у Закон «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі»:

  • удакладняе парадак выяўлення дыягназу псіхічнага расстройства;
  • вызначае правілы транспарціроўкі пацыента, якому аказваюць экстранную псіхіятрычную дапамогу;
  • пашырае пералік выпадкаў, у якіх спыняецца дыспансерны нагляд за пацыентам;
  • удакладняе парадак аказання псіхіятрычнай дапамогі пацыенту, выпісанаму з псіхіятрычнага стацыянара.
  • дазваляе лекарам агульнай практыкі аказваць дапамогу пацыентам з некаторымі формамі псіхічных расстройстваў;
  • дае права на псіхіятрычную дапамогу калоніям і дамам-інтэрнатам;
  • абавязвае праходзіць медпрафагляды людзей, якія ўжываюць наркотыкі і шмат п'юць.

Дэпутат Алена Анісім нагадала міністру аховы здароўя Уладзіміру Караніку, які прадстаўляў у парламенце закон, што часам псіхіятрычную дапамогу выкарыстоўвалі для барацьбы з актыўнымі грамадзянамі, і спытала, што гарантуе абарону ад падобнага злоўжывання сёння.

— Распрацоўшчыкі закона разумеюць, наколькі гэта далікатная тэма, — пагадзіўся міністр. — У нас ва ўсіх ёсць гістарычная памяць.

Паводле яго слоў, з моманту прыняцця закона аб псіхіятрычнай дапамозе не было зафіксавана ніводнага выпадку выкарыстання дакумента «для тых дзеянняў, пра якія вы кажаце».

— Тыя змены, якія прымаюцца сёння, ні ў якім разе не парушаць абароненасць нашых грамадзян.

0
Аnita / Адказаць
19.06.2019 / 20:50
в Беларуси,карательная психиатрия,а больные реально на голову,сидят в кабинетах .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру