19.06.2019 / 17:42

Апублікаваныя тэлефонныя перамовы Стралкова і Барадая з расійскімі чыноўнікамі па справе збітага тэрарыстамі «Боінга» АЎДЫЯ 21

Міжнародная следчая група заяўляе, што падазраваныя ў крушэнні самалёта Malaysia Airlines на Данбасе каардынавалі дзеянні з «кіраўніком» анексаванага Расіяй Крыма Сяргеем Аксёнавым і памочнікам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Уладзіславам Сурковым.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нідэрландах сказалі прадстаўнікі следчай групы.

Яны апублікавалі перахопленыя тэлефонныя перамовы падазраванага экс-«міністра абароны» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігара Гіркіна (Стралкова) з памочнікам Аксёнава.

У чэрвені 2014 года кіраўнікі «ДНР» праз Аксёнава запыталі ў расійскіх уладаў узмацненне ваеннай дапамогі, яны прасілі аб пастаўках артылерыі і сістэм супрацьпаветранай абароны.

У Аксёнава адказалі, што гэтае пытанне вырашаецца на найвышэйшым узроўні расійскіх уладаў.

У ліпені 2014 года «прэм'ер-міністр» «ДНР» Аляксандр Барадай кантактаваў з Уладзіславам Сурковым і таксама прасіў у яго дапамогі.

NN.by

15
Орк / Адказаць
19.06.2019 / 17:57
В кремле походу пуканы разрывает
9
1+1+1 / Адказаць
19.06.2019 / 18:04
их там нет
254
Палкоўнік Зэман / Адказаць
19.06.2019 / 18:21
I якiя адносiны мае гэты запiс да збiтага Боiнга?? Такiя , як i прабiрка Пауэла да хiмiчай зброi Саддама???
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру