19.06.2019 / 18:57

ААН запатрабавала санкцый супраць саудаўскага прынца праз забойства Хашогі 2

Саудаўскі журналіст, калумніст The Washington Post Джамаль Хашогі стаў ахвярай «наўмыснага пакарання смерцю» з боку ўладаў Саудаўскай Аравіі. Пра гэта заявіла спецдакладчык ААН па пытанні пазасудовых пакаранняў смерцю Аньес Каламар, прадстаўляючы 100-старонкавы даклад пра расследаванне забойства, перадае Reuters.

Каламар, якая з групай экспертаў праводзіла расследаванне ў Турцыі, дзе быў забіты журналіст, паведаміла пра наяўнасць «пэўных доказаў» датычнасці да забойства наследнага прынца Мухамеда бен Сальман Аль Сауда. «Спадар Хашогі стаў ахвярай наўмыснага пакарання смерцю, наўмыснага забойства, за якое адказная Саудаўская Аравія», — гаворыцца ў справаздачы Каламар.

Эксперт ААН запатрабавала далейшага расследавання атрыманых доказаў і заклікала ўвесці адрасныя санкцыі ў дачыненні да наследнага прынца і яго асабістых актываў, пакуль ён не дакажа сваю невінаватасць.

NN.by

0
меркаванне / Адказаць
20.06.2019 / 10:08
А за Захаранку, Ганчара, Красоўскага ААН нешта патрабавала? А што так?
0
mikola ramanau / Адказаць
20.06.2019 / 14:11
Nihai patrabuiuc SANKCYI suprac Rezyma na Belarusi !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру