Расійскі афіцэр у адстаўцы Сяргей Дубінскі па мянушцы «Хмуры», які падазраецца ў крушэнні малайзійскага Boeing на Данбасе, у каментары Рускай службе Бі-бі-сі адмаўляе выстаўленыя яму абвінавачванні.

Дубінскі, які ў першыя месяцы баявых дзеянняў на Данбасе ўзначальваў «службу контрвыведкі ДНР», назваў абвінавачванні «трызненнем» і адмовіўся супрацоўнічаць з Міжнароднай следчай групай і даць свае паказанні.

«Любы чалавек, які мае хоць нейкае дачыненне да войска, вам скажа, што начальнік контрвыведкі, які адказвае за транспарціроўку, а тым больш баявое прымяненне [ўстаноўкі Бук] — гэта з вобласці нават не фантастыкі», — заявіў Дубінскі.

Ён таксама абверг паведамленні аб дачыненні яго былых падначаленых Алега Пулатава і Леаніда Харчанкі да крушэння пасажырскага самалёта. Паводле яго слоў, «не ў кампетэнцыі начальніка контрвыведкі перадаваць (а тым больш — аддаваць) загады» пра пуск ракеты з ЗРК Бук.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?