19.06.2019 / 21:43

У Нямеччыне мужчын будуць абараняць ад хатняга гвалту 3

Улады Баварыі і Паўночнага Рэйна-Вестфаліі апублікавалі праграму абароны мужчын ад хатняга гвалту, піша Deutsche Welle.

«Мужчыны таксама становяцца ахвярамі гвалту ў сем'ях, і для іх да гэтага часу не было прадугледжана ніякай дапамогі або падтрымкі», — адзначылі ў сумеснай заяве міністр па сямейных і сацыяльных пытаннях Баварыі Керсцін Шрайер і яе вестфальская калега Іна Шарэнбах.

Прапанаваная імі ініцыятыва складаецца з некалькіх этапаў: спачатку з'явяцца гарачая лінія і анлайн-кансультацыя, затым будуць арганізаваны прытулкі і цэнтры кансультацый для ахвяраў гвалту. У выніку аўтары праграмы разлічваюць на грамадскае абмеркаванне і «разбурэнне табу» вакол гэтага пытання.

Палітыкі спадзяюцца, што распрацаваныя імі меры зададуць трэнд для ўсёй астатняй Германіі.

У 2018 годзе мужчыны склалі 17,9% ахвяр хатняга гвалту ў Нямеччыне. Усяго праваахоўнікі налічылі 23872 выпадкі, калі прадстаўнікі мужчынскага полу сталі ахвярамі нападаў, згвалтаванняў, спроб забойства або абмежаванняў волі з боку сваіх партнёраў. Рэальная лічба можа быць вышэйшай — мужчыны вельмі рэдка паведамляюць пра падобныя злачынствы праз сорам ці боязь таго, што ім не павераць.

NN.by

2
Жвір / Адказаць
19.06.2019 / 21:59
O!
4
mikola ramanau / Адказаць
20.06.2019 / 02:00
Var*jaty-vyczvarency..............
4
Szcz / Адказаць
20.06.2019 / 10:07
Фемки и леваки сейчас завоняют.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру