Пры Адміністрацыі прэзідэнта ствараюць грамадска‑кансультацыйную раду па правах чалавека. Беларускі Хельсінскі камітэт запрасілі да супрацы.

«Палажэнне пра гэтую раду пакуль не гатовае, таму цяжка казаць пра дэталі», — заявіў старшыня БХК Алег Гулак.

Ён не змог адказаць на пытанне, якім арганізацыям яшчэ прапанавалі далучыцца да рады.

«Як толькі палажэнне зацвердзяць, будзе прызначана дата паседжання. Папярэднія пажаданні, каб рада збіралася перыядычна раз на два месяцы», — дадаў праваабаронца.

«Як бы там ні было, але пэўная лібералізацыя адбываецца. Пакуль толькі на ўзроўні размоваў і планаў. У грамадскай сферы пакуль канкрэтных вынікаў няма, але сам факт стварэння такіх радаў і жаданне абмяркоўваць сітуацыю — станоўчы момант», — пракаментаваў сітуацыю кіраўнік БХК Алег Гулак.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0