20.06.2019 / 07:55

Смерць Тымчука: гэта магло быць забойства 10

Па факце смерці ў Кіеве дэпутата Дзмітрыя Тымчука па артыкуле «наўмыснае забойства» распачата крымінальная справа, паведамляе Укрінформ.

Пра гэта заявіў у каментары журналістам начальнік міліцыі Кіева Андрэй Крышчанка.

«Зараз працуе следчая група, вядзецца апытанне сведак. У адпаведнасці з артыкулам 115 ужо заведзена крымінальная справа, гэта наўмыснае забойства. Яго расследуе Галоўнае ўпраўленне паліцыі Кіева», — сказаў Крышчанка.

Раней начальнік Нацыянальнай міліцыі Сяргей Князеў падчас брыфінгу заявіў, што ў кватэры Тымчук быў не адзін, у кватэры была жонка.

Князеў заявіў, што існуе некалькі версій.

«Колькі было стрэлаў, не магу адказаць — эксперты аглядаюць. Папярэдне агнястрэльнае раненне галавы. Ёсць шэраг працоўных версій, сярод якіх, магчыма, няшчасны выпадак, неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй. А таксама версіі крымінальнага характару ў тым ліку будуць разглядацца», — сказаў ён.

Першапачаткова паведамлялася, што кіраўнік «Інфармацыйнага супраціву» выпадкова застрэліўся, калі чысціў пісталет.

NN.by

18
metsavend / Адказаць
20.06.2019 / 08:58
Новая  власть начала убивать украинских патриотов. 
36
Szcz / Адказаць
20.06.2019 / 10:05
Сожрите один одного.
0
mikola ramanau / Адказаць
20.06.2019 / 10:41
Baczma adrazu sto zaboistva ! Hto veryc u *VYPADKI*? Ja NE !
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру