Французскі «Пары-Сэн-Жэрмэн» (ПСЖ) будзе гатовы прадаць бразільскага форварда Неймара ў тым выпадку, калі за яго будзе прапанавана 300 млн еўра, паведамляе Le Parisien.

Выданне паказвае, што падобныя адступныя сведчаць пра нежаданне французскага чэмпіёна расставацца з форвардам, чый трансфер быў самым дарагім у гісторыі футбола. Неймар настойліва просіць пакінуць Парыж.

Раней інтарэс да Неймара праяўлялі «Рэал» і «Барселона», аднак у Le Parisien сумняюцца, што іспанскія гранды выдаткуюць столькі грошай на Неймара.

Неймар перайшоў у ПСЖ з «Барселоны» за 222 мільёна еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0