46-гадовая Лам Пхраі Сі Нуан з адной з вёсак у правінцыі Пхітсанулок тры гады таму заўважыла, што ў яе павялічваюцца грудзі. Аднак дзевяць месяцаў таму рост грудзей паскорыўся ў некалькі разоў — спачатку некалькі месяцаў павялічвалася левая, а затым правая.

З-за вялізнага памеру малочных залоз жанчына пакутуе ад моцных боляў у шыі, плячах і спіне. Каб падтрымліваць грудзі, жанчына абмотвае іх кавалкам тканіны, які завязвае на шыі.

Дактары не могуць паставіць дыягназ Нуан і прапанаваць ёй лячэнне. Дактары могуць толькі сказаць дакладна, што ў жанчыны няма ракавых пухлін.

Ёй трэба будзе чарговы агляд у шпіталі ў ліпені, але Нуан перажывае, што не зможа за яго заплаціць — і яна, і яе муж беспрацоўныя.

Як мяркуецца, жанчына пакутуе ад гігантамастыі — рэдкага генетычнага захворвання, пры якім грудзі разрастаюцца да велізарных памераў і губляюць форму. Хвароба можа пашкодзіць як адну малочную залозу, так і другую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0