Модны рэдактар выдання Ліяна Сатэнштэйн звярнула ўвагу на тое, што на апошніх паказах сусветных брэндаў, якія прадстаўлялі свае калекцыі вясна-лета 2020, мадэлі выходзілі на подыум у стрынгах, якія тырчаць з-пад штаноў і нацягнутыя да таліі.

Напрыклад, супермадэль Бэла Хадзід з'явілася ў такім вобразе на паказе італьянскага моднага дома Versace ў Мілане, а пазней іншая мадэль выйшла на подыум у стрынгах падчас паказу амерыканскага дызайнера Heron Preston.

Акрамя таго, у маі на балі Інстытута касцюма музея Метрапалітэн Met Gala мадэль Хайлі Бібер паўтарыла трэнд. На дзяўчыне была далікатна-ружовая сукенка Alexander Wang з адкрытай спіной. Выраз таксама дэманстраваў ніжнюю бялізну мадэлі, нацягнутую да таліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0