З нядзелі Марына (імя зменена) адпачывае ў сваякоў у пасёлку Прывольны Мінскага раёна. У панядзелак у першай палове дня яна хадзіла каля мясцовага возера і ўбачыла на дрэве павешанага сабаку. Пра жывёлу дзяўчына паведаміла ў міліцыю, піша Tut.by

— Сабаку павесілі на вяроўцы, — распавядае суразмоўца. — Калі я яе ўбачыла, ён ужо быў мёртвым. Нашыйніка на ім не было. Я ўсё сфатаграфавала, патэлефанавала ў сельсавет і міліцыю.

У прэс-службе УУС Мінскага аблвыканкама растлумачылі: заява ад Марыны ім не паступала.

—Калі следча-аператыўная група прыбыла на месца, сабакі ў пятлі ўжо не было, - каментуе сітуацыю Сяргей Басько, афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама. - Міліцыянты звязаліся з сельскім саветам. Там паведамілі, што сабаку яны не чапалі. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0