Сам Коры Гарднэр лічыць, што Расія адпавядае гэтаму вызначэнню.

«Паглядзіце на тое, што Расія зрабіла ў апошнія гады — яна аказала дапамогу рэжыму Асада ў Сірыі, які забівае нявінных людзей, і сама стала датычная да гэтых забойстваў, займалася атручваннямі ў Еўропе, фактычна ажыццявіўшы хімічную атаку. Гэта рэжым, які карыстаецца тэрорам для ажыццяўлення сваіх палітычных мэтаў», — сказаў сенатар.

«Я думаю, што вызначэнне Расіі як дзяржавы-спонсара тэрарызму накіруе сігнал па ўсім свеце, што гэта рэжым, які абапіраецца на беззаконне, што ён не спыняецца перад парушэннем асноўных нормаў міжнароднага права, і што Злучаныя Штаты гэтага не пацерпяць», — растлумачыў Коры Гарднэр.

Рашэнне Дзярждэпартамента ЗША аб прызнанні краіны спонсарам тэрарызму цягне за сабой шэраг жорсткіх палітычных і эканамічных санкцый, якія ўключаюць кантроль за экспартам тавараў двайнога прызначэння, забарону на эканамічную дапамогу, накладанне фінансавых і іншых абмежаванняў.

Зараз у спісе краін-спонсараў тэрарызму чатыры дзяржавы — Іран, Сірыя, Судан і Паўночная Карэя.

«Я спадзяюся, што мы правядзем слуханні па гэтым законе. Я чакаю, што ён сустрэне супраціў, але па-ранейшаму ўпэўнены, што гэта важная справа, якую мы павінны зрабіць», — сказаў на заканчэнне амерыканскі палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0