20.06.2019 / 11:44

У Навагрудку і Лідзе знайшлі расійскія сыркі і марожанае з кішэчнай палачкай 18

У Лідзе і Навагрудку выявілі расійскія малочныя прадукты з кішэчнай палачкай. Пра гэта БелТА паведаміла галоўны інспектар аддзела дзяржнагляду Ліды Ірына Квочкіна.

Гаворка ідзе пра глазураваныя сыркі з заменнікам малочнага тлушчу і марозіва эскімо з заменнікам малочнага тлушчу.

Продаж гэтых сыркоў і марозіва забаронены. Акрамя таго, спецыялісты забаранілі пастаўкі гэтай прадукцыі ў Беларусі, а таксама спынілі і дзеянне дэкларацыі пра адпаведнасць на тэрыторыі краіны.

Па словах Квочкінай, сыркі зробленыя з натуральнага тварагу і малака пры належных умовах захоўваюцца да 15 сутак, марозіва — шэсць месяцаў. «Калі на ўпакоўцы пазначана, што тэрміны захоўвання вышэйшыя, можна меркаваць, што ў склад уваходзяць кансерванты ды іншыя кампаненты, якія падаўжаюць тэрмін прыдатнасці. Таму варта ўважліва чытаць і аналізаваць інфармацыю пра склад прадуктаў», — дадала спецыялістка.

NN.by

5
mikola ramanau / Адказаць
20.06.2019 / 12:16
Malaicy sto znaisli ! Vam by *skarby* shukac !
4
микола / Адказаць
20.06.2019 / 12:26
Повар  путина  отравил  детей  в  Москве  и  хоть  бы  что.  Почему  бы  не травить  Беларусов,  тем  более  что  кремль  Беларусов  ненавидит.  И  ни  чего   ему  за  это  не  будет.
3
Мік-Цвік / Адказаць
20.06.2019 / 13:11
Блін, ды я што-што, а расійскія прадукты, асабліва малочныя-нават не падыходжу блізка! Адзін раз купіў плаўлены сырок, не паглядзеўшы краіну-вытворцу! Потым доўга з языка сашкрабаў!!!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру