Фота АБФФ
Галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі прызначаны Міхаіл Мархель, паведамляе федэрацыя футбола. Раней Мархель трэніраваў маладзёжную зборную.
Мархелю — 52 гады. Гуляў за мінскае «Дынама» яшчэ ў часы СССР, «Тарпеда-МАЗ» і «Зорку-БДУ» ды інш
Трэнерскую кар'еру спецыяліст пачаў у 1997 годзе.Чатыры разы выводзіў зборныя краіны (U-17, U-19) у элітныя раўнды чэмпіянатаў Еўропы. У 2011 г. будучы асістэнтам галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай дапамог камандзе U21 заваяваць бронзавыя ўзнагароды Еўра-2011
У 2019 годзе быў прызначаны рулявым маладзёжнай зборнай.
Нагадаем, што Ігар Крывушэнка пасля чатырох запар паразаў у адборы да Еўра-2020 сышоў у адстаўку.
У зборнай Беларусі ў адборы да Еўра-2020 наступны матч — з Эстоніяй у верасні. Але ў сакавіку пройдзе паўфінальны паядынак Лігі нацый са зборнай Грузіі. Пераможца згуляе з пераможцам пары Косава — Паўночная Македонія. Каманда, што пераможа па суме дзвюх гульняў, выйдзе на чэмпіянат Еўропы па футболе.