20.06.2019 / 13:35

На польскім участку «Дружбы» з Беларусі зафіксавалі новае забруджванне нафты

На ўчастку трубаправода «Дружба», які ідзе з Беларусі ў Польшчу, было зафіксавана новае забруджванне нафты хлорарганікай, паведамілі РБК ў «Транснафты».

Перавышэнне нормаў па хлорарганіцы ў нафце было выяўлена пасля правядзення аналізу на прыёмна-прапускным пункце «Адамава застава», праз які яна паступае ў Польшчу. Спроба, узятая ў 15.00 19 чэрвеня, паказала перавышэнне ў 60 ppm (часціц на мільён).

З-за гэтага ўвечары 19 чэрвеня прапампоўка нафты па ўчастку трубаправода, які кантралюе польскі аператар PERN, была прыпыненая.

Прапампоўку зноў аднавілі каля 8 раніцы 20 чэрвеня, бо проба, узятая а 18:00, паказала ўжо 4 ppm.

«Рашэнне па аднаўленні прыёму было прынята польскім бокам па выніках аналізу аб'яднанай сутачнай пробы за 19 і 20 чэрвеня», - растлумачылі ў «Транснафце».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру