Беларусь хоча ўзяць крэдыт на 3,5 мільярда юаняў 3
Улады Беларусі плануюць заняць у Банка развіцця Кітая 3,5 млрд юаняў (500 млн даляраў). Пра гэта паведаміў журналістам міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.
«Цяпер ідзе адпрацоўка умоў прыцягнення гэтага крэдыту», - сказаў Ермаловіч.