Пра выпадак паведаміў Следчы камітэт.
3 чэрвеня 53-гадовая выкладчыца ўніверсітэта ў сваім кабінеце атрымала ад студэнтаў адной з груп хабар 690 рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб здачы заліку. Такса, усталяваная выкладчыкам, маладым людзям была вядомая ад навучэнцаў старэйшых курсаў — ад кожнага студэнта па 30 рублёў.
Праз два дні жанчына прыняла залік па дысцыпліне, якую выкладала ў групе, і выставіла студэнтам «залічана».
Заведзена крымінальная справа, а жанчына ўзята пад варту.
Дома ў яе канфіскавана 16 тысяч даляраў.