20.06.2019 / 14:54

Мужчына з Зыбіцкай, які спрабаваў пераплыць Свіслач, памёр у бальніцы 4

У рэанімацыі памёр мужчына, які адпачываў на Зыбіцкай і вырашыў у заклад пераплысці Свіслач, паведамляе onliner.by.

Нагадаем, здарэнне адбылося ў ноч на 15 чэрвеня. Мужчына бавіў час у адным з бараў на Зыбіцкай і паспрачаўся з прыяцелямі, што зможа пераплысці Свіслач. Аднак сілаў не разлічыў і пайшоў на дно. Яму кінуўся на дапамогу нейкі малады чалавек, а міліцыянты аказалі першую дапамогу.

Плыўца адправілі ў бальніцу, дзе праз дзень ён памёр.

Чытайце таксама: Ноччу ў раёне Зыбіцкай мужчына паспрачаўся, што пераплыве Свіслач, — і ледзь не патануў

NN.by

21
NavuchencaBK / Адказаць
20.06.2019 / 15:17
Лёс не падмануць.
Праз дзень ён памер не ад таго, што тануўшы.
0
mikola ramanau / Адказаць
20.06.2019 / 15:40
Znaisli *Zabavu*..!.......Neikija Durackija Spreczki ! Vashu Energyiu -Na Dobrye SPRAVY ! Cyny b Ni byla !
2
zxz12 / Адказаць
21.06.2019 / 11:10
не па тэме, але здзіўляе, чаму НН выкарыстоўвае трасяначнае слова "бальніца", калі ёсьць беларускае "шпіталь"?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру