20.06.2019 / 17:48

Караеў: Міліцыя паўстане перад замежнымі гасцямі ветлівай, карэктнай 22

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў наведаў аб'екты, задзейнічаныя на II Еўрапейскіх гульнях, і праверыў гатоўнасць міліцыі да складанага экзамену, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота мае ілюстрацыйны характар.

— Гатоўнасць органаў унутраных спраў высокая. Але мы заўсёды павінны прыдзірліва ставіцца да мер, якія прымаем, і лічыць, што яны недастатковыя. Мы самі павінны шукаць магчымыя рызыкі і пагрозы, — адзначыў Юрый Караеў. — Таму гаварыць аб поўнай гатоўнасці было б заўчасна. На практыцы праблемы ўсё роўна з'явяцца і пакажуць нам, што мы не прадугледзелі і як зманеўраваць сіламі і сродкамі, каб гэта палепшыць. Агулам, істотных зменаў аператыўнай абстаноўкі, звязаных з гульнямі, не прагназуецца, для гэтага няма перадумоў.

Міністр таксама адзначыў, што беларуская міліцыя паўстане перад замежнымі гасцямі ветлівай, карэктнай і, па магчымасці, непрыметнай. У гэтай сувязі рэкамендацыя адна — памятаць, што гасцей сустракаюць з усмешкай, як калі б у твой дом прыйшлі сябры.

1
Жвір / Адказаць
20.06.2019 / 17:54
беларуская міліцыя паўстане перад замежнымі гасцямі ветлівай, карэктнай
A ci nie pavinna tak byc` zaūždy, a nia toļki pad niejkija mierapryjemstvy i dlia zamiežnikaū ?
1
HENRIK KWINTA / Адказаць
20.06.2019 / 17:57
А кали яна стане такой перад сваими людзьми?
2
Грязный Гарри / Адказаць
20.06.2019 / 17:58
Ага,а когда все закончится,на своих уже всласть оторветесь,за вынужденный простой и вымученные волчьи "усмешки" на звероподобных лицах ОМОНа...Из фотографии к статье вышел бы отличный билборд на вьезде в Минск на время "голодных игр")))
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру