Шаўляйскі акруговы суд прызнаў вінаватымі двух грамадзян Літвы ў шпіянажы на карысць Расіі і прызначыў ім пазбаўленне волі на чатыры гады і дзевяць месяцаў, піша Delfi.

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Абодва асуджаныя прызналі сваю віну. Іх імёны не называюцца, аднак сказана, што адзін з іх 1966 года нараджэння, другі — 1961-га. Пры ператрусах у іх канфіскавалі €6480.

Па даных суда, асуджаныя маглі за грошы перадаваць даныя ў арганізацыю, якую падазраюць у шпіянажы. Яна цікавілася дакументамі авіяцыйнай базы ВПС Літвы. Асуджаныя, як адзначаецца ў матэрыялах справы, павінны былі збіраць і падаваць інфармацыю пра тых, хто мог бы пачаць супрацоўнічаць з замежнай выведкай. Адзін мужчына працаваў на авіяцыйнай базе ВПС Літвы ў Шаўляі, другі — выйшаў у запас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0