20.06.2019 / 23:13

У Тбілісі выхадка расійскага дэпутата справакавала масавыя пратэсты ВІДЭА 23

У Тбілісі тысячы людзей выйшлі на акцыю пратэсту да будынка парламента з-за скандальных паводзінаў расійскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Грузію на сесію Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

Расійскі дэпутат, член Камуністычнай партыі Сяргей Гаўрылаў, адкрыў сесію асамблеі, седзячы ў крэсле спікера парламента.

Працягнуць выступ Гаўрылаву не дазволілі дэпутаты апазіцыйных партый «Еўрапейская Грузія» і «Адзіны нацыянальны рух» — яны заблакавалі трыбуну.

Пасля зрыву пасяджэння члены расійскай дэлегацыі вярнуліся ў гатэль у цэнтры Тбілісі. Ля ўваходу ў будынак на працягу трох гадзін доўжылася акцыя пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі, каб Гаўрылаў публічна папрасіў прабачэння за свае дзеянні і неадкладна пакінуў краіну.

Фота: Грузінскае тэлебачанне.

Расійская дэлегацыя ў суправаджэнні ўзмоцненай аховы ўжо вылецела з Грузіі.

Удзельнікі апазіцыйнага мітынгу ўварваліся на тэрыторыю парламента Грузіі.

Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі старшыні парламента Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыя і кіраўніка службы бяспекі Грузіі Вахтанга Гамелауры з-за візіту расійскіх дэпутатаў у Тбілісі.

Узброеныя дубінкамі і шчытамі паліцэйскія спрабуюць перашкодзіць штурму будынка. Ва ўнутраны двор парламента прарваліся каля сотні чалавек.

NN.by

110
Павел Ас / Адказаць
20.06.2019 / 22:32
Чарговая правакацыя правакатараў :( Як вынік чарговыя хваляванні якія могуць аслабіць Грузію :( Мяркую прэзідэнт Грузіі да нас не прыедзе.
9
Электробус / Адказаць
20.06.2019 / 22:35
Вось як трэ гнаць [Рэд. Выдалена ] !!!
14
Лях / Адказаць
20.06.2019 / 22:46
Во у каго трэба вучыцца беларусам. Народ мае гонар i сумленне.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру