21.06.2019 / 00:01

Навукоўцы з Расійскай акадэміі навук паскардзіліся на касманаўтаў: не хочуць здаваць сперму 14

Расійскія навукоўцы не могуць правесці даследаванні па вывучэнні ўплыву фактараў касмічнага палёту на сперматагенез з-за нежадання расійскіх касманаўтаў здаваць біяматэрыял, распавяла ў інтэрв'ю РИА Новости загадчыца лабараторыі біяфізікі клеткі Інстытута медыка-біялагічных праблем Расійскай акадэміі навук Ірына Огнева.

«Мы не можам правесці праз Каардынацыйную навукова-тэхнічную раду, якая ўхваляе правядзенне эксперыментаў на расійскім сегменце МКС, такую ​​руцінную працэдуру як здачу касманаўтамі спермаграмы. Пастаянна натыкаемся на перашкоды маральна-псіхалагічнага і этычнага характару. Ахвотнікаў сярод касманаўтаў не знаходзіцца», — сказала яна.

Па словах Огневай, навуковая задача па атрыманні біяматэрыялу ва ўмовах космасу «выклікае ва ўсіх усмешку і непрыманне». У выніку расійскія навукоўцы не могуць правесці эксперымент па даследаванні сперматагенезу ў касманаўтаў да, падчас і пасля палёту.

NN.by

0
даведка / Адказаць
21.06.2019 / 00:30
Может, "во время и после полёта" у них просто уже не .....? )) 
18
Дед Мороз / Адказаць
21.06.2019 / 00:36
странные эксперименты
там в РФ все такие "учёные"?! :)
0
a.hto.tam.idze / Адказаць
21.06.2019 / 00:46
Па іншаму кажучы, касманаўты паклалі на навукоўцаў, з прыборамі :-)
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру