Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне нанесці ўдар па Іране ў адказ на збіты амерыканскі беспілотнік, аднак пазней перадумаў. Пра гэта паведамляе газета The New York Times.

Па дадзеных выдання, у чацвер, 20 чэрвеня, амерыканскі лідар зацвердзіў удар па шэрагу цэляў, уключаючы радары і ракетныя батарэі. Атака была запланаваная на раніцу пятніцы, каб скараціць рызыкі ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва.

Амерыканскі лідар адмяніў аперацыю на пачатковым этапе, калі самалёты знаходзіліся ў паветры, а караблі былі на месцы, але ракеты яшчэ не былі выпушчаныя. Рашэнне было адкладзена на нявызначаны тэрмін.

Раней кіраўнік дзяржавы на пытанне журналіста пра тое, як адрэагуе амерыканская дзяржава на дзеянні Тэгерана, адказаў: «Вы ўбачыце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0