Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

«Беларускі бок працягвае разлічваць на кампенсацыю Расіяй наступстваў манеўру. Ва ўрада Расіі разуменне праблем Беларусі ў сувязі з гэтым, безумоўна, ёсць. Мы прыступілі да абмеркавання кампенсацыйных механізмаў», — адзначыў Уладзімір Сямашка.

Яны могуць быць як у выглядзе міжбюджэтных трансфераў, так і ў выглядзе змены формулы цаны нафты, унясення ў яе спецыяльнай зніжкі. Гэта асноўныя магчымыя механізмы, якія абмяркоўваюцца.

«Памер жа кампенсацыі відавочны для двух бакоў: павінна быць кампенсавана розніца ў вывазных мытных пошлінах, памножаная на аб'ём пастаўленай нафты», - сказаў беларускі пасол.

Падатковы манеўр пачаўся ў нафтавай галіне Расіі ў 2015 годзе. Да 2018 года праходзіў яго першы этап, у 2019-м пачаўся завяршальны, які працягнецца да 2025 года. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, на першым этапе манеўру Беларусь страціла $ 3,6 млрд, якія ніяк не кампенсаваныя.

«Калі ўсё пакінуць так, як ёсць, то за будучы да завяршэння падатковага манеўру час Беларусь страціць яшчэ $ за 10,6 млрд пры сусветнай цане нафты $ 70 за бараль і $ 8,8 млрд пры кошце $ 60 за бараль.

А затым беларускія нафтаперапрацоўшчыкі будуць цалкам выведзены на сусветную цану нафты, у выніку чаго Беларусь будзе штогод пераплачваць Расіі па $ 3 млрд», — прывёў звесткі пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?