26.01.2009 / 14:47

Беларуская трагедыя 12

Затрыманы гендырэктар ААТ «Забудова» Міхаіл Васіленка. Беларусь надзейна трымае першае месца па колькасці арыштаваных мэнэджэраў. Людзі, чый розум мог бы карміць тысячы, кормяцца на шконцы за грошы падаткаплатнікаў.

Затрыманы гендырэктар ААТ «Забудова» Міхаіл Васіленка.

Яго падазраюць у атрыманні хабару 5000 даляраў. Пра арышт паведаміў намеснік генпракурора Беларусі Віктар Конан.

ААТ «Забудова» размешчана ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Гэта гіганцкае прадпрыемства: на базе вытворчага комплексу ААТ «Забудова» ажыццяўляе дзейнасць домабудаўнічы камбінат, у склад якога ўваходзяць пяць прадпрыемстваў — завод будаўнічых канструкцый, дрэваапрацоўчы завод, заводы дахоўкі, сухіх сумесей і будматэрыялаў.

Зарплаты топ-мэнэджэраў аналагічных кампаніяў у Еўропе складаюць дзесяткі і сотні тысяч даляраў, бо такая пасада патрабуе выключнай кваліфікацыі, інтэлекту і мэнэджэрскіх здольнасцяў. А ў нас — маюць смешныя заробкі, лічаць — справядліва — сябе недааплачанымі, спакушаюцца грашыма і даюць працы агентам і следчым.

Заганнае кола. Людзі, чый розум мог бы карміць тысячы, кормяцца на шконцы за грошы падаткаплатнікаў.

Барыс Тумар

0
Кнехт / Адказаць
26.01.2009 / 18:50
На шконцы спяць, а не ядуць з яе - ці ж няма ў нас у каго спытаць? Чытайце Кнехта. Марпех Казулін не гуляе ў нарды - Ляжыць на шконцы і рыхтуе план. А за вакном дрыжаць пагоны і кукарды, На ноч у шафу зачыняецца пахан. (Марпех Казулін. Гераічны эпас)
0
Гаўрыла / Адказаць
26.01.2009 / 19:51
Чытайце Кнехта... (Марпех Казулін. Гераічны эпас) Пад Гаўрылу спадар канае??? 8))) Гаўрыла быў паэт ад Бога, Гаўрыла вельмі паважаў У паэзіі сябе самога, На зьместы тэкстаў не зважаў. Дарэмна конь жадаў кабылу, Яна ж ўлюбілася...ў Гаўрылу! (Паэт Гаўрыла.Паэтычны эпас)
0
дзівак / Адказаць
26.01.2009 / 20:10
арплаты топ-мэнэджэраў аналагічных кампаніяў у Еўропе складаюць дзесяткі і сотні тысяч даляраў, бо такая пасада патрабуе выключнай кваліфікацыі, інтэлекту і мэнэджэрскіх здольнасцяў...гэта ня так, найперш гэта людзі сістэмы, паза ёй яны нішто. Хіба пасьпеюць украсьці ды ўцячы. калі насамрэч таленавітыя.Гэты не пасьпеў.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру