Заснавальнікамі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя у Віцебску, Полацку, Чашніках і Гарадку ўжо выступіла больш за 100 чалавек. Аргкамітэт па стварэнні БХД пачаў сходы дзеля рэгістрацыі партыі. БХД неабходна сабраць спіс больш як з 1000 чалавек.

«Людзі адчуваюць, што наспела патрэба ў стварэнні новай палітычнай сілы на хрысціянскіх прынцыпах і беларускім патрыятызме», — заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Павал Севярынец.

Аднак зафіксаваны факты перашкоды з боку дзяржаўных органаў у справе рэгістрацыі партыі. Па звестках аргкамітэту БХД, супрацоўнікі КДБ абтэлефаноўваюць патэнцыйных заснавальнікаў БХД і пагражаюць ім праблемамі, калі яны будуць прымаць удзел у рэгістрацыі партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?