22 студзеня 1919 г. — у дзень абвяшчэння саборнасці Украіны (аб'яднання УНР і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі) тэрыторыя Украіны была ў 1,6 разу большая, чым сённяшняя.

Прынамсі так сцвярджаецца на карце «Соборна Україна», якая выйшла друкам у Львове з ініцыятывы дабрачыннага фонду «Україна — Русь».

Паводле карты этнаграфічныя ўкраінскія землі ў 1919 г. былі:

Кубань, Стаўраполле, Чарнамор’е, Усходняя Слабажаншчына, Старадубшчына (цяпер у складзе Расіі),

частка Берасцейшчыны і Гомельшчына (цяпер — Беларусь).
Холмшчына, Падляшша, Надсяння, Паўночная Лемкаўшчына (Польшча), Паўднёвая Лемкаўшчына (Славакія), Мармараўшчына, Паўднёвая Букавіна (цяпер у складзе Румыніі). Што праўда, Крым не ўключаны ў этнічныя ўкраінскія землі.

На мапе, над якой "працавала група гісторыкаў і навукоўцаў", на аснове архіўных матэрыялаў выдзеленыя тэрыторыі кампактнага пражываньня ўкраінцаў, г.зв. «кліны», дзе фармавалася ўкраінская армія. Малінавы клін — Паўночны Каўказ, Шэры — Паўночны Казахстані Паўднёва‑Заходняя Сібір, Зялёны — Паўднёвая частка Далёкага Ўсходу (галоўны горад ‑‑ Уладзівасток), Жоўты клін — Ніжняе і Сярэдняе Паволжжа, паведамляе Львівська газета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0