Падчас пратэстаў у Тбілісі ад дзеянняў паліцыі пацярпеў 31 супрацоўнік грузінскіх СМІ, піша Грузия Онлайн.

Усе пацярпелыя журналісты былі параненыя гумовымі кулямі.

Так, фатограф выдання Civil.ge Гурам Мурадаў атрымаў 11 гумовых куляў, у журналісткі тэлекампаніі Руставі 2 Тамар Багашвілі быў зафіксаваны пералом пляча, яе прааперавалі. Член службы аховы Руставі 2 Георгій Сулашвілі страціў вока, у яго зламаная сківіца. Таксама збілі і затрымалі журналіста Першага канала Грузіі Ніку Мухігулашвілі, у яго разбіта відэакамера.

Грузінскія журналісты выступілі з асуджэннем перавышэння праваахоўнікамі сваіх паўнамоцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0