33-гадовы жыхар Смаргоні 19 чэрвеня з чатырма жанчынамі адправіўся на вуліцу Кірава ў райцэнтры да ракі, каб адзначыць з алкаголем паспяховую здачу выніковага экзамену ў каледжы. Усё скончылася панажоўшчынай, паведамляе міліцыя.

Прабыўшы некалькі гадзін на прыродзе, тры дамы з'ехалі дадому на таксі, а вось чацвёртая засталася, бо заснула. На палянцы таксама застаўся і адзіны ў кампаніі 33-х гадовы мужчына.

Праз гадзіну ён вырашыў, што трэба ехаць дадому і пачаў будзіць сяброўку. Спачатку нічога не атрымлівалася, але калі ён прыўзняў жанчыну, тая раптам прыйшла ў сябе і пад уздзеяннем алкаголю, не разабраўшыся ў сітуацыі, падумала, што яе спрабуюць згвалтаваць.

46-гадовая жанчына стала крычаць, клікала на дапамогу. У гэты час міма праязджаў на ровары 57-гадовы жыхар Смаргоні. Пачуўшы крыкі жанчыны, і ўбачыўшы побач мужчыну, веласіпедыст паспрабаваў умяшацца ў сітуацыю.

Мужчына, які спрабаваў падняць жанчыну, стаў тлумачыць веласіпедысту, што ён не гвалтаўнік, а пасля дастаў з кішэні сцізорык і нанёс ім чатыры ўдары ў вобласць жывата і грудзі апанента. Жанчына адразу ж выклікала міліцыю.

Мужчына, які нанёс раненні, спалохаўся, схаваў нож і стаў распавядаць міліцыянерам, што траўміраваў чалавека зламыснік, які з'явіўся з кустоў, а пазней гэты невядомы хацеў напасці і на яго самога.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0