Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Аксана Няхайчык на «Радыё-Мінск» пракаментавала прыняцце парламентам паправак аб змякчэнні пакарання за незаконны абарот наркотыкаў.

13 чэрвеня парламентарыі прынялі папраўкі ў арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Прапануецца зменшыць ніжнюю мяжу пакарання з пяці да трох гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 і з васьмі да шасці гадоў пазбаўлення волі па ч. 3.

— За першаснае распаўсюджванне невялікай колькасці таго ці іншага наркатычнага рэчыва згодна з арт. 328 КК давалі дастаткова суровыя тэрміны, — сказала Няхайчык у эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск». — Да нас прыходзілі на прыём і маці, і жонкі, і сёстры асуджаных па гэтым артыкуле. І я, як дэпутат, як маці, разумела, што не заўсёды варта адразу даваць такое жорсткае пакаранне. Магчыма, у адносінах да непаўналетніх, напрыклад, дастаткова ўмоўнага пакарання, каб была магчымасць выправіцца. Многія, хто папаўся на гэтым у першы раз, часцяком хутка ўсведамляюць, што зрабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0