Тысячы маладых людзей сабраліся на мірную дэманстрацыю перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі, каб запатрабаваць адстаўкі кіраўніка МУС Грузіі Георгія Гахара, а таксама выступіць супраць расейскай агрэсіі, перадае newsgeorgia.ge.

Сённяшні мітынг — працяг акцыі 20 чэрвеня, выкліканай візітам у Тбілісі дэпутата Дзярждумы РФ Сяргея Гаўрылава.

Акцыя праходзіць пад слоганам «Адным вокам усё бачу». Удзельнікі, якія абвінавачваюць МУС Грузіі ў перавышэньні сілы і прыцэльнай стральбе пры разгоне дэманстрантаў, прыйшлі на мітынг у павязках. Тым самым яны нагадваюць аб пацярпелых, якія страцілі зрок з-за дзеянняў спецназа.

Да акцыі далучыліся студэнты практычна ўсіх сталічных ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0