22.06.2019 / 12:52

Мінабароны Расіі рассакрэціла дакументы аб абароне Брэсцкай крэпасці 8

Сярод дакументаў на сайце ведамства прадстаўлена, у прыватнасці, адно з першых данясенняў пра артабстрэл крэпасці, паведамляе ТАСС.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Мінабароны Расіі рассакрэціла дакументы з фондаў Цэнтральнага архіва, якія апавядаюць пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Матэрыялы апублікаваныя на сайце міністэрства ў адмысловым гісторыка-пазнавальным раздзеле.

«Падчас абароны Брэсцкай крэпасці байцы Чырвонай Арміі праявілі невядомую мужнасць, узрушэнне ад якой не хаваў нават вораг, менавіта тут, у цвярдыні над Бугам ён усвядоміў, што «паход на Усход» не будзе для яго лёгкім шпацырам», — гаворыцца ў тэксце.

Сярод дакументаў — адно з першых данясенняў пра артабстрэл крэпасці, сканы газет са згадкамі пра абаронцаў гарнізона, указы Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР аб узнагароджанні ўдзельнікаў абароны. Таксама на сайце апублікаваныя ўспаміны саміх абаронцаў крэпасці і шматлікія ўзнагародныя лісты.

Публікацыя дакументаў прымеркавана да 22 чэрвеня 1941 года — дня нападу германскіх войскаў на Брэсцкую крэпасць.

Чытайце таксама: 
Брэст: што паглядзець у беларускім Карфагене ШМАТ ФОТА

NN.by

1
Мірон / Адказаць
22.06.2019 / 13:14
Ага, асабліва немецкія войскі здівіліся, як высветлілася, што масты праз Буг не замініраваны. Хто ж той загад даў? Гэтага не адкрылі, не?
1
фелікс / Адказаць
22.06.2019 / 14:38
Хай раскажуць што крэпасць перад вайной выконвала функцыі турмы, і куды яны падзелі зэкаў, калі пачалася вайна.
2
Ёпрст / Адказаць
22.06.2019 / 15:59
А як чырвоная армія, пасля сумеснага парада у Брэсце у верасні 1939 пад кіраўніцтвам генерала вермахта Гудэрыяна і камбрыга Крывашэіна, штурмавала Брэсцкую крэпасць, дакументаў не адкрылі? Тады Адольф Алаізавіч бый лепшым сябрам Сталіна. І яны разам распачалі Другую Сусветную вайну. І Сталін забяспэчваў Гітлера усей неабходнай сыравінай у вайне з Брытаніей ажно да 22 чэрвеня 1941!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру