22.06.2019 / 13:44

Апублікаваная песня Фрэдзі Мэрк'юры, якая лічылася страчанай ВІДЭА 4

Студыя Universal апублікавала нявыдадзеную версію песні Time Waits For No One, якую Фрэдзі запісаў у 1986 годзе для альбома Time. Кампазіцыя грала ў аднайменным мюзікле Дэйва Кларка, сябра Мэрк'юры.

Яшчэ не прайшло і двух дзён, а відэа на ютубе ўжо сабрала больш за 3 мільёны праглядаў.

Любіце музыку? Шукайце квіткі на канцэрты на Afisha.nn.by

Арыгінальная версія песні гучыць як класічная рок-опера ад Queen, а ў версіі ў выкананні Мэрк'юры, якая доўга лічылася страчанай, ёсць толькі клавішы і вакал.

Дэйв Кларк распавёў, што запіс быў зроблены праз некалькі месяцаў пасля канцэрту Queen на Live Aid. На яго пошукі сышло амаль 10 гадоў, яшчэ два гады — на апрацоўку.

ТЭСТ: Адгадаеце, пра што спяваецца ў гэтых мегапапулярных песнях?

NN.by

1
Бел. / Адказаць
22.06.2019 / 14:10
Чароуны )) не хапае цябе у нлаым дни ;)))
2
Галена з Бэрэзы / Адказаць
22.06.2019 / 15:58
чем хорошая музыка отличается от остальной? - мурашками по коже
1
HENRIK KWINTA / Адказаць
22.06.2019 / 16:19
Як и заусёды Вялики ФРЭДЗИ- ЦУДОУНА. Гэтага Чалавека ведаюць и слухаюць милиёны и милиёны людзей ва усим свеце,Ягоныя песни спяваюць як гимны,ягоныя песни на доугия вяки застануцца у сэрцах людзей.Талент падараваны Богам.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру