На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску запрацаваў бар «Дыктатар». Электронную рассылку з такой інфармацыяй атрымалі беларускія медыя.

Як высветлілі журналісты Kyky.org, у рэальнасці бар зарэгістраваны як Bartenders' Club, які пазіцыянуе сябе як школа барменаў.

Выкарыстаць слова «Дыктатар» у назве ці афармленні стваральнікі бара пабаяліся.

У каментары Onliner.by гаспадары паспрабавалі патлумачыць, што ідэя не мае палітычнага падтэксту. Маўляў «дыктат» — гэта форма прасоўвання культуры піцця ў Беларусі: «Мы ж вучым людзей, як правільна рабіць напоі, дыктуем ім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0