Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч заваявалі залаты медаль у балансавых практыкаваннях у спартыўнай акрабатыцы на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску.
Фота са старонкі Карыны Сандовіч
Беларускія спартсменкі атрымалі 29,520 бала.
Гэта першае беларускае золата на Еўрапейскіх гульняў.
Срэбра сёння заваявалі лучніцы ў камандным турніры
У фінале спаборніцтваў Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзямінская саступілі камандзе Вялікабрытаніі з лікам 2:6.
Таксама бронзу заваявала ў групавой велагонцы Таццяна Шаракова.