23.06.2019 / 00:44

Назвалі імя чалавека, які намовіў Трампа не атакаваць Іран 2

Газета The New York Times сцвярджае, што парада тэлезоркі пераважыла думку генералаў. Паводле звестак выдання, Дональд Трамп адмовіўся ад удару па Іране не ў малой ступені дзякуючы вядучаму ТВ Такеру Карлсану.

Карлсан — вядучы кансерватыўнага тэлеканала Fox News, а таксама адзін з улюбёных тэлеперсанажаў Трампа. Па словах крыніцаў The New York Times, Карлсан сказаў Трампу, што адказаць на іранскія правакацыі зброяй — гэта «вар’яцтва». На думку тэлевядучага, генералы-«ястрабы» і дарадцы па нацыянальнай бяспецы, якія намаўлялі Трампа распачаць атаку на Іран, не лічацца з інтарэсамі прэзідэнта.

Калі Трамп распачне вайну з Іранам, то можа сказаць «гуд бай» сваім шанцам быць пераабраным на другі тэрмін, — заявіў яму Карлсан.

І хоць няма пэўнасці ў тым, што менавіта Карлсан меў рашучае значэнне ў перадухіленні вайны, піша выданне, яго голас відавочна ўзмацніў сумневы самога Трампа.

The New York Times, якая традыцыйна жорстка крытыкуе Трампа, адзначае парадаксальнасць натуры амерыканскага прэзідэнта.

У той час, як Трамп усяляк падмацоўвае свой імідж канфліктнага чалавека, ён перыядычна адмаўляецца ад ужывання рэальнай сілы.

Трамп перакананы, што Амерыка змарнавала ўжо досыць жыццяў і досыць грошай у бессэнсоўных войнах на Блізкім Усходзе і не хоча паўтараць памылкі сваіх папярэднікаў.

Суразмоўцы газеты кажуць, што яшчэ адным фактарам, які мог паўплываць на рашэнне Трампа, было тое, што ён і сапраўды не быў упэўнены, ці Іран мэтанакіравана збіў амерыканскі беспілотнік. Што, калі гэта была памылка ці непрадуманы крок? Дзеля гэтага не варта пачынаць сапраўдную вайну.

Сам Такер Карлсан адрэагаваў на рашэнне Трампа так

«Колькі людзей будзе забіта? Самае простае з усіх пытанняў, але яго вельмі рэдка задаюць лідары, якія збіраюцца распачаць вайну».

«Пачаць вайну па дрэннай парадзе — гэта як панюхаць какаіну. Першая зацяжка падымае твой рэйтынг, але падзенне немінучае».

Як паведамлялася, 20 чэрвеня Трамп у апошні момант адклікаў самалёты і караблі, якія былі гатовыя атакаваць Іран ракетамі. Як сам Трамп патлумачыў пазней, ён не хацеў адказваць на знішчэнне беспілотніка атакай, якая магла забраць жыцці як мінімум 150 іранцаў.

Руслан Гаёк паводле The New York Times

8
алекс / Адказаць
23.06.2019 / 01:58
Салавей кажа што генералы адмовілі. Штатамі кіруюць інстытуты. Узровень экспертызы ў Штатах на найвышэйшым узроўні. Трамп разумее што ён абавязкова сыйдзе, а галавастыкі з інстытутаў застануцца. І што яны пасля гэтага пра яго будуць казаць яму не абыякава)
19
a.hto.tam.idze / Адказаць
23.06.2019 / 05:03
Уладзімір Уладзіміравіч?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру