Імаверна, Хашым Тачы прыбыў на цырымонію па запрашэнні прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янеза Качыянчыча, пад чыёй эгідай праходзяць спаборніцтвы.

«Узняты наш сцяг побач з іншымі сцягамі свету ў цэнтры Беларусі стаў нашай першай перамогай. Я ўпэўнены ў поспеху нашай алімпійскай зборнай», — напісаў Тачы ў твітары. Там змешчана яго фота на стадыёне.

Таксама Тачы павіншаваў з перамогай Майлінду Кeльмендзі, што заваявала золата ў спаборніцтвах па дзюдо на Еўрапейскіх гульнях.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч адмовіўся прысутнічаць на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў, бо па стадыёне мелася прайсці зборная Косава. Вынікае, што прычына дэмаршу Вучыча была іншая.

Сербія не прызнае Косава. Не прызнае Прышціну і Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0