Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

У рэдакцыю Tut.by звярнуўся чытач, які распавёў, што не змог паглядзець поўнае відэа адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску з-за блакавання на YouTube.

Блякаванае відэа было размешчана на канале TVKobelibe LIVETV. Скарга паступіла ад Olympic Channel — сэрвісу Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Справа ў тым, што ў Olympic Channel ёсць правы на трансляцыю ў 11 рэгіёнах у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і Карыбскім басейне, уключаючы Бразілію і Канаду, а таксама паказ на англійскай у ЗША і Пуэрта-Рыка, і 35 дзяржавах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, у тым ліку ў Японіі і Рэспубліцы Карэя.

У Беларусі гэтая паслуга недаступная. Жыхары нашай краіны могуць паглядзець цырымонію адкрыцця на сайце Белтэлерадыёкампаніі, а таксама галоўнай старонцы Яндэкса і ў Яндэкс.Эфіры. Такім чынам, ідзе падзел правоў на трансляцыю толькі ў Беларусі і за мяжой.

Афіцыйна поўнае відэа адкрыцця пакуль не даступна на YouTube. Прычына ў геаблакіроўцы: калі відэа даступна для прагляду з Беларусі, значыць, яго можна паглядзець і з іншых краін. Такім чынам, міжнародны праваўладальнік адпраўляе заяву, што беларускае відэа выкарыстоўваецца ў камерцыйных мэтах для паказу па ўсім свеце, і ролік трапляе пад блок. Аднак нас запэўнілі, што спецыялісты ўжо працуюць над гэтай праблемай, і поўнае відэа з цырымоніі адкрыцця хутка будзе даступна на платформе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0