23.06.2019 / 14:02

Пуцін выказаўся пра адносіны з ЗША: Белы дом павінен саспець 4

Далейшае развіццё адносін паміж Расіяй і ЗША залежыць ад Вашынгтона, але Масква можа пачакаць, пакуль Белы дом саспее для дыялогу. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю НТВ

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што прамая размова паміж амерыканскімі і расійскімі ўладамі неабходная. «У іх сваё ўяўленне пра тое, як вырашаюцца тыя ці іншыя пытанні, у нас ёсць свае. Але без дыялогу знайсці кансэнсус немагчыма», - дадаў Пуцін.

На яго думку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прымае рашэнні сам, аднак яму замінае сістэма. Тым не менш многае залежыць ад палітычнай волі кіраўніка Белага дома, падкрэсліў Пуцін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
любите родину мать вашу / Адказаць
23.06.2019 / 14:44
как обычно - высокомерное одолжение "более сильного и более мудрого". очередная нелепая попытка убедить в этом электорат. потому, что все остальные вот уже как пять лет в это не верят.
2
меркаванне / Адказаць
23.06.2019 / 15:16
Пакуль нехта "саспея", "саспеўшы" можа згніць.
3
Ваўкалак / Адказаць
23.06.2019 / 16:48
добра вове, у яго сістэмы няма, нічога не замінае )))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру