Днём 23 чэрвеня на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода, паведамляе Брэсцкая газета.

За гадзіну да пачатку кармлення ў ДК прафсаюзаў пачалася раней анансаваная сустрэча старшыні Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Гарошкі з насельніцтвам. Мадэратарам на ёй выступіў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Аднак праціўнікі будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода на гэтую сустрэчу не пайшлі. Яны ўпэўненыя — сустрэча з Аляксандрам Гарошкам спецыяльна была прызначаная на 11 раніцы нядзелі, каб людзі пайшлі ў ДК прафсаюзаў і не выйшлі на плошчу. Больш за тое, па словах актывістаў, сёння ў 12.40 Аляксандр Рагачук павінен быў сустрэцца з імі ў актавай зале аблсавету Федэрацыі прафсаюзаў побач з плошчай. Аднак раніцай аказалася, што кіраўнік Брэста ўсё ж будзе на сустрэчы ў ДК.

Людзі не змянілі фармат пратэсту — пакармілі галубоў на плошчы і прайшліся па цэнтральных вуліцах Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0