Побач з мадэрным сусветам высокіх тэхналогіяў, банкаўскіх рахункаў і фінансавых крызісаў дагэтуль існуюць населеныя «выспы», дзе грошы не маюць амаль ніякага значэння.
Прынамсі, у Мексіцы гэткія выспы ляжаць у якой гадзіне язды ад мегаполісаў. Як на рынку ў гарадку Сант’яга Т’янгістэнка пад Мехіка…

Штоаўторак у падгорным мексіканскім гарадку здавён‑даўна адбываюцца «драўнінныя» таргі. Універсальным эквівалентам на рынку ў гэты дзень робіцца не медзь, срэбра ці паперы, але сухое вецце, якое сяляне прыносяць у горад на сваіх гарбах.

За 25 кавалкаў галля тут можна атрымаць кавалак мыла, за 50 — кг фасолі, за 100 — літр алею.
Ужываная вопратка ідзе па 10 галінак за рэч, цацкі — па 5.

Нягледзячы на лясы, што атачаюць Мехіка, жыхарам сталічных прадмесцяў не так і лёгка здабыць сабе паліва для печаў — вырубка дрэваў тут караецца турмою. Вось таму і паспяшаюць сяляне на аўторкавыя кірмашы — у сялян‑прадаўцоў жалезнае алібі: яны нібыта прадаюць адно сухадрэўе.

susvet.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0