23.06.2019 / 16:02

У Слуцку нявеста скончыла жыццё самагубствам у дзень вяселля 13

Маладыя ў дзень вяселля

Напярэдадні, у суботу ў яе было вяселле. Карэспандэнт kurjer.info, рыхтуючы матэрыял для пастаяннай рубрыкі, пытаўся маладых аб іх знаёмстве.

 Пара пазнаёмілася год таму на Тройцу ў агульнай кампаніі дзякуючы сябру жаніха. Прапанову мужчына зрабіў арыгінальна. У яго каханай было хобі: яна разводзіла ружы, і жаніх падарыў ёй той куст, якога ў яе не было. Пры гэтым ён сказаў: «Выходзь за мяне замуж і ў цябе ёсць два адказы — «так» або «так». Мядовы месяц яны планавалі правесці дома ў сямейным коле.

Аднак праз некалькі гадзін здарылася трагедыя. Асноўная версія — самагубства. Прычыны высвятляюцца.

У жанчыны засталося трое дзяцей, двое з іх - непаўналетнія.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

12
NavuchencaBK / Адказаць
23.06.2019 / 16:43
Спадзяюся, дзеці цяперака займелі-такі сабе бацьку, хоць і згубілі маці.
Сілы яму ў гэтым!
41
фелікс / Адказаць
23.06.2019 / 17:18
Інфантылізмы багата у маладых зараз - думаюць што жыццё ружовае, неадкуль з'яўляюцца грошы, усе навокал - сябры. А потым трэба працаваць, а яшчэ дзеці, і маладняк не гатовы да цяжкасцяў - хочуць сядзець у Інстаграме, адпачываць на Балі, маць мільярд на рахунку, і не разумеюць што у іх жыцці гэтага не будзе ніколі. Таму пасіўныя, усё чакаюць што ім нехта нечага павінен, а жыццё ідзе міма. Спачуванні.
0
Быхау / Адказаць
23.06.2019 / 17:31
Жуть.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру