У 2019 годзе Пінск названы культурнай сталіцай Беларусі. Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае разам наведаць вядомы горад на Палессі.
У Пінску мы прагуляемся гістарычнымі вуліцамі, пабачым ды наведаем:
Касцёл Святога Карла Барамея - адзіны касцёл ва Усходняй Еўропе ордэна камуністаў святога Карла Барамея, закладзены ў XVII ст. (цяпер — канцэртная зала камернай музыкі).
Францысканскi касцёл з кляштарам — ў касцёле захаваўся арган, які лічыцца адным з найстарэйшых у Беларусі. Цяпер у будынку кляштара знаходзіцца Вышэйшая духоўная семінарыя.
Палац Бутрымовіча — помнік архітэктуры XVIII ст. У 2009 годзе ён набыў другое жыццё, стаўшы Палацам шлюбаў.
Езуіцкі калегіум, заснаваны ў 1656 г. Тут навучаліся многія з тых, хто потым праславіў сваю альма матэр далёка за межамі Пінска. Абавязкова зойдзем усярэдзіну для наведвання экспазіцый Музея Беларускага Палесся.
Таксама ў праграме — гадзінная вандроўка на цеплаходзе па Прыпяці.
Будзе і вольны час. Будзе магчымасць атрымаць асалоду ад самастойных шпацыраў!
Па дарозе на Пінск заедзем таксама ў Клецк ды Лагішын.
Цана білета: 60 руб. (з музеем). У цану ўваходзіць усё, за выключэннем абеда.
Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713