24.06.2019 / 10:16

Iнвестыцыя ці stuff? Машына, жытло, барахло 2

Нават рэперы цяпер спяваюць, што не трэба спускаць грошы на залатыя цацкi, бо гэта depreciable assets. Iнвестыцыя — гэта тое, што працуе. Што не працуе — гэта stuff, барахло.

1) Машына. Гэта добрая iнвестыцыя, калi вы ёй карыстаецеся штодня (выдаткi на валоданне < выдаткi на арэнду/такci) цi карыстаецеся ёй для заробку самi. Ну, яшчэ вiшанька, калi гэта collectible — вы набылi нейкую рэдкую машыну, праз 20 год яна будзе ў 5 разоў даражэйшая.

Для большасцi гарадскiх жыхароў машына, калi новая ды яшчэ ў крэдыт, — гэта найгоршая iнвестыцыя. На ёй яны страцяць ня менш за палову вартасцi. Але мо самаадчуванне, што ў мяне ёсць машына, гэта кампенсуе.

2) Жытло. Тут больш цiкава. Калi гэта вашае сямейнае гнездо i вы як кот адчуваеце, што вось яно, — дык набывайце. Але iнвестыцыя… гм… Лепей у краiне з жорсткай абаронаю правоў. Калi дом — freehold на зямлю. Калi кватэра — condominium corporation… Цi чыстая спекуляцыя на рынку, дзе ўсё расце, насельнiцтва маладое ды кватэр не хапае (у Азii — на правах рэкламы).

У таёжным саўку хто ўкладаўся перад Крымам — страцiлi палову вартасцi ды нiколi не вернуць. Вітаем, асаблівы шлях. Да таго ж, панэлькi тыя… Гм, адключаць раён на зiму, усё — капец вашай iнвестыцыi, капрамонт. А праз 30—40 гадоў развальвацца пачынаюць. Некаторыя i раней.

Цяпер у Маскве набудавалi як кiтайцы ва Унутранай Манголii — можна тыя кватэры блокамi купляць, са скiдкамi да 25%. Адразу ў пошту пiшуць — 20 кватэр тут, 15 кватэр там.

У Мiнску таксама пачынаецца насычэнне, але прыдворная манапалiзацыя яго крыху стрымлiвае.

Рынак трымаўся на нягеглай iнвестыцыйнай стратэгii — набыць па льготных цэнах, прадаць па свабодных.

Без мiграцыi адно не будзе каму iх перапрадаваць: беларусы старэюць, як шведы, але да нас амаль нiхто не едзе. 30-гадовыя раёны — ужо замшэлыя гета, малацiкавыя як iнвестыцыi. Тыя ж азербайджанцы ды рускiя таксама нешта новым дамам аддаюць перавагу. Каб паркоўка была ды ў калiдоры можна было размiнуцца.

Бо праблема тое, што тычыцца ў нас усяго — ад дамоў да бальнiц, ад дарог да палацаў… Пабудаваць пабудуюць, у пазалоту нават закатаюць, але maintenance — абслугоўванне, парадачак гэты самы знакамiты, толькi на суботнiках перад 9 мая. Таму ўсё занепадае шпарчэй, чым у краiнах, дзе джунглi ды спёка.

Дамы, што будавалiся 15—20 гадоў таму ў Мiнску, выглядаюць гэтак жа журботна, як дамы 30—40 гадоў. Нават «ылiтныя» — у якiх з ылiтнасцi будка ды шлагбаум.

3) Stuff. Я чалавек старамодны. Для мяне не праблема падарожнiчаць з 4—5—6 чумаданамi. Магу i паўдома з сабою перавезцi на новае месца.Але для большасцi гэта праблема — пераплачваць за багаж, наймаць насiльшчыкаў ды г.д. Таму рэальна трэба ацэньваць, колькi рэчаў (хiба ў кг цi м3 на пакой/напрамак актыўнасцi) вам трэба. З таго людзi, што жывуць актыўна ў прасторы, цягаюць з сабой менш. У iдэале, бiяметрычны доступ да рахунку — гэта ўсё, што вам трэба. Астатняе, можна набыць, узяць у арэнду, чалавека выклікаць. Чалавекаў на зямлi 7 мiльярдаў, i вытворчасць спыняецца толькi ў палове краiн. Эканомiка i будуецца з таго, што як мага шмат людзей у яе ўключаны. Таму не жлобцеся даваць на чай ды наймаць людзей. Вам гэта вернецца, праз кошт вашых iнвестыцый.

Мардэхай Валошка

5
Злрбны бурацін / Адказаць
24.06.2019 / 14:06
Задоўга Мардэхай жыў у Штатах, родную мову пакрыху адымае. Depreciable assets, collectible, freehold, condominium corporation, ...

Спыніць русіфікацыю амерыканізацыю! Янкі гоў хоўм, у фрыхолды свае! А нашыя родныя нівы і хаты не чапай :)
4
Realist / Адказаць
24.06.2019 / 22:16
Разумна!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру