Для абмену нумарамі трэба зайсці ў дадатку ў спіс кантактаў і выбраць раздзел «Знайсці людзей побач».
У гэтым жа раздзеле можна ствараць лакальныя групавыя чаты, прывязаныя да геаграфічнай кропкі. Групу ў раздзеле будуць бачыць усе, хто знаходзіцца побач.
Таксама ў новую версію Telegram дадалі магчымасць перадаць правы на чат ці канал іншаму адміністратару.