У горадзе Арысь Туркестанскай вобласці ў панядзелак у 09:20 адбыўся выбух ў складскім памяшканні з далейшым узгараннем на тэрыторыі вайсковай часткі, паведамляе tengrinews.kz

 На месца выкліку выехалі восем адзінак пажарнай тэхнікі.

Па дадзеных акімата горада, з Арысі эвакуююць жыхароў. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, людзі з'язджаюць сем'ямі. На дарогах горада ўтварыліся заторы.

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў таксама выказаўся пра сітуацыю: «Даручыў міністрам абароны, унутраных спраў і акіму Туркестанскай вобласці тэрмінова прыняць меры па ліквідацыі наступстваў падрываў боепрыпасаў на складзе вайсковай часткі. Неабходна гарантаваць бяспеку жыхароў і высветліць прычыны выбухаў», - напісаў Такаеў у твітары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0