Улады Грузіі пойдуць на саступкі пратэстоўцам зменяць з 2020 года сістэму выбараў у парламент краіны.
Пра будучую рэформу паведаміў лідар кіруючай партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі. Паводле яго слоў, выбары ў парламент краіны ў 2020 годзе пройдуць па прапарцыйнай сістэме, паведамляе РБК.
Іванішвілі адзначыў, што «Грузінская мара» вырашыла адмовіцца ад змяшанай сістэмы, якая звычайна дае перавагу кіруючай партыі. Акрамя гэтага, у Грузіі не будзе выбарчага бар'ера, які да гэтага часу складаў 5%.
На пытанні аб адстаўцы кіраўніка МУС Георгія Гахарыі Іванішвілі адказваць не стаў. Яго адстаўка — таксама адно з патрабаванняў пратэстоўцаў.
0
0
0
0
0
0