П’яны мужчына паспрачаўся з сябрамі, што яму «не слабо» скокнуць з моста.

У Жабінцы (Брэсцкая вобласць) 39-гадовы мясцовы жыхар разам з сябрамі выпіваў пад мастом. Прыяцелі падбухторвалі мужчыну скочыць з моста ў ваду. Той пагадзіўся.

Пра тое, што на мосце стаіць патэнцыйны самагубца, у міліцыю паведамілі мінакі. Калі міліцыянты прыехалі на месца, п’яны мужчына ўжо паспеў пералезці цераз парэнчы.

Цікава, што яго сябры хутка збеглі, як толькі пабачылі міліцэйскае аўто.

«Участковы інспектар Жабінкаўскага РАУС старэйшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Зарэмба выбег з службовага аўтамабіля і ў апошні момант паспеў схапіць «скакуна» за руку, тым самым прадухіліць няшчасны выпадак», — паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці.

Ужо ў аддзяленні ў мужчыны ўзялі аналіз на алкаголь: паказала 1,5 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0