24.06.2019 / 14:33

Белнафтахім ацаніў страты Беларусі ад падатковага манеўру за 5 месяцаў

Страты для беларускай эканомікі ад падатковага манеўру, які праводзіцца ў нафтавай галіне Расіі, за студзень-май склалі каля $ 130 млн. Пра гэта распавяла намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Святлана Гурына у інтэрв'ю часопісу «Веснік Белнафтахіма», піша БЕЛТА.

Паводле яе слоў, у «Белнафтахіме» разлічылі наступствы падатковага манеўру да 2024 года, вывучылі вопыт работы іншых унутракантынентальных НПЗ, якія набываюць нафту па сусветнай цане, і сфармавалі мадэль развіцця беларускай нафтаперапрацоўкі на бліжэйшыя шэсць гадоў. У 2024 годзе цана на нафту павялічыцца адносна 2018 года на $ 127,7 за тону (пры каціроўцы $ 70 за барэль).

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру