Здарэнне адбылося, у панядзелак раніцай побач са станцыяй «Бабруйск». Пра гэта komkur.info паведаміў начальнік станцыі Алег Болбас.

Жанчына трапіла пад грузавы састаў, які рухаўся ў напрамку Жлобіна. Апошняе, што заўважыў машыніст перад здарэннем, як яна ступіла на рэйкі і закрыла твар рукамі. Экстранае тармажэнне вынікаў не дало — пешаход загінуў на месцы. Пры ёй быў знойдзены разраджаны мабільны тэлефон. Пасля падзарадкі апарата ўдалося высветліць асобу загінулай.

Жанчына пражывала ў Магілёве, працавала ў сферы аховы здароўя. У Бабруйску праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі ў медкаледжы. Яшчэ 20 чэрвеня яе маці звярнулася з заявай у міліцыю пра тое, што дачка не выходзіць на сувязь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0